BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Карыстацца комплексам нельга». Улады пракаментавалі закрыццё Чырвонага касцёла

Аб скасаванні дамоваў афіцыйна нічога не сказана

Увечары 6 кастрычніка з'явілася першае афіцыйнае паведамленне аб далейшых планах уладаў Мінска адносна закрытага Чырвонага касцёла. Іх пазіцыю, якую прадставіў дырэктар прадпрыемства «Мінская спадчына», уладальніка будынка, апублікавала інфармацыйнае агенцтва Мінгарвыканкама.

«У выніку ўзгарання ў будынку касцёла 26 верасня камісія па надзвычайных сітуацыях пры Адміністрацыі Маскоўскага раёна прыняла рашэнне аб забароне эксплуатацыі культавага комплексу. Гэта звязана з неабходнасцю забяспечыць бяспеку людзей, якія прыходзяць у Чырвоны касцёл, і захаваннем самога комплексу будынкаў, якія з'яўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны і знаходзяцца пад абаронай дзяржавы», - сказаў дырэктар «Мінскай спадчыны» Аляксандр Кохан.

Паводле яго, цяпер у храме «праводзіцца абследаванне пашкоджаных у выніку ўзгарання канструкцый будынка, яго інжынерных сетак, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў непрацаздольным стане». Як заявіў Кохан, «у будынку адключана электра -, цепла - і водазабеспячэнне — гэтыя сістэмы патрабуюць правядзення рамонтна-аднаўленчых работ, пералік якіх будзе вызначаны пасля дэталёвага абследавання».

Затым, паводле інфармацыі Кохана, будзе распрацавана праектная дакументацыя і выкананы адпаведныя рамонтныя работы, а «да іх завяршэння карыстацца комплексам будынкаў Чырвонага касцёла будзе нельга».

Відавочна, што гаворка ідзе аб працяглым перыядзе часу, рамкі якога не вызначаны. Таксама не тлумачыцца, як невялікі пажар на плошчы 20 квадратных метраў мог пашкодзіць канструкцыі будынка і яго інжынерныя сеткі. Акрамя таго не паведамляецца аб ходзе расследавання інцыдэнту — прычын узгарання, нічога не гаворыцца аб пабітых вокнах.

У той жа час Кохан нагадаў, што «комплекс з'яўляецца помнікам архітэктуры, знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці і па дагаворах бязвыплатнага карыстання перададзены рэлігійнай супольнасці». Аб скасаванні дамоваў і патрабаванні вызваліць будынак афіцыйна нічога не сказана.

«Згодна з заключанымі дамовамі адказнасць за пажарную і электрычную бяспеку, за захаванне правілаў і нормаў карыстання памяшканнямі ўскладаецца на рэлігійную супольнасць», - падкрэсліў дырэктар «Мінскай спадчыны».

Крыху іншы па змесце каментар з'явіўся ў тэлеграм-канале Мінгарвыканкама. Там, у прыватнасці, Кохан кажа пра тое, што «ў адрас рэлігійнай супольнасці накіравана апавяшчэнне аб неабходнасці вызвалення памяшканняў касцёла ад рухомай маёмасці для магчымасці правядзення рамонтна-аднаўленчых работ».

Чытайце таксама: 10 дзён пасля закрыцця Чырвонага касцёла: пробашч цалкам адмовіўся ад ежы і трымае пост >

Last modified onПятніца, 07 Кастрычнік 2022 10:53
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць