Міністр замежных спраў Польшчы падарыў беларусам арган
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Радаслаў Сікорскі перадаў інструмент з гасцёўні свайго дома біскупу Казіміру Велікасельцу для касцёла ў Лагішыне.
У Беларусі з'явіўся новы арган. У каталіцкім санктуарыі ў Лагішыне Брэсцкай вобласці завяршылася ўстаноўка аргана 2005 года пабудовы польскага майстра Багуміла Пахольскага.
Як паведаміў на сваёй старонцы арганазнаўца Аляксандр Бурдзялёў, аўтар і мастацкі кіраўнік фестывалю Ars Magna Organi, які цяпер праходзіць у Беларусі, інструмент быў падораны міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім біскупу Казіміру Велікасельцу для санктуарыя Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся.
Гэта адбылося яшчэ ў 2018 годзе, але «складаныя абставіны 7 гадоў не дазвалялі польскім майстрам зрабіць мантаж гэтага інструмента, і ён увесь гэты час ляжаў у Лагішыне, аднак сёлета ўжо сіламі мясцовых вернікаў ён быў змантаваны», адзначыў Бурдзялёў, які быў кансультантам пры мантажы аргана.
Першапачаткова інструмент быў усталяваны ў гасцінай дома Радаслава Сікорскага, і пасля быў падораны ім у Беларусь.
Урачыстае асвячэнне аргана адбудзецца 26 ліпеня, пасля чаго ў рамках арганнага фестывалю Ars Magna Organi на ім адбудзецца першы канцэрт.
Гэты інструмент – важнае культурнае набыццё ў маштабах краіны, падкрэсліў спецыяліст.
Раней паведамлялася, што ўсяго на тэрыторыі Беларусі налічвалася 123 арганы.
Media
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў