У касцёле ў Браславе знікла польская мемарыяльная шыльда
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Яна была ўсталявана ў памяць ураджэнцаў Браслаўшчыны іх нашчадкамі з Польшчы.
Удзельнікі ўрачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Марыі Ўладаркі Азёраў у Браславе, якая прайшла 23 жніўня, заўважылі знікненне мемарыяльнай шыльды, што знаходзілася на сцяне касцёла з 2009 года.
Тады яе прывезлі з Польшчы і ўсталявалі ўдзельнікі пілігрымкі з Варшавы, сябры польскай Нацыянальнай асацыяцыі браслаўлян (Krajowe Stowarzyszenie Brasławian) – ураджэнцаў Браслаўшчыны і іх нашчадкаў.
Гранітная шыльда мела надпіс на польскай і беларускай мовах:
«У памяць палякаў, аддаўшых Браслаўскай зямлі і Рэчы Паспалітай сваю працу, змаганне і жыццё».
Як даведаліся вернікі, указанне зняць шыльду далі прадстаўнікі мясцовых уладаў. Знікненне ў касцёлах мемарыяльных прадметаў, якія не адпавядаюць цяперашняй дзяржаўнай ідэалогіі (у гонар Пілсудскага, Варшаўскай бітвы, Арміі Краёвай), асабліва на польскай мове ці звязаных з Польшчай, стала трэндам (прыклады – помнік у Войстаме, фрэска ў Солах).
Але ж шыльда ў Браславе не мела канкрэтнага палітычнага сэнсу. Яна не змяшчала ўзгадак ворагаў камуністаў ці непрыемных для беларускай дзяржавы момантаў. Відаць, сам факт наяўнасці польскай мовы і гербу стаў прычынай знікнення шыльды.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Знакаміты касцёл у Кіеве абавязалі вярнуць вернікам – прынята канчатковае рашэнне
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
-
Якім будзе новы касцёл у Магілёве, дзе і калі яго пабудуюць?
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не