Барацьба з памяццю: у Гродзенскай вобласці прыбралі надпіс з мемарыялу, пазбавіўшы яго сэнсу
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Мемарыял на тэрыторыі касцёла быў усталяваны ў памяць аб ахвярах фашызму і камунізму.
На тэрыторыі касцёла ў вёсцы Войстам Смаргонскага раёна зменены подпіс да помніка, заўважылі вернікі. Гэты мемарыял з'яўляецца адной з цікавостак раёна і быў усталяваны ў памяць аб ахвярах фашызму і камунізму і прысвечаны датам 1 і 17 верасня 1939 года – напад Германіі на Польшчу, з чаго пачалася Другая Сусветная вайна, і ўварванне СССР у Польшчу.
Мемарыяльны крыж пазіцыянаваўся таксама як помнік землякам, якія загінулі ў вайне і ў ссылцы ў Сібіры і Казахстане.
Подпіс да помніка быў на польскай мове – «ofiarom faszyzmu i komunizmu». На новай таблічцы – цытата з Евангелля па-беларуску, якая цалкам змяняе ўкладзены ў помнік сэнс.
Словы Езуса Хрыста «Хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе следам за Мною, той не варты Мяне» ў спалучэнні з гэтым помнікам выглядаюць недарэчнымі, не суадносяцца з формай і ідэяй манумента.
Акрамя таго, з помніка знікла фігура Багародзіцы, якая трымае на руках Цела Хрыста.
Калі і па чыёй ініцыятыве змянілі подпіс – дакладна не вядома. Касцёл у Войстаме ўваходзіць у афіцыйны маршрут рэлігійнага турызму, таму, магчыма, парафія атрымала ўказанне ад уладаў прыбраць ідэалагічна няправільную таблічку.
У касцёла ў Войстаме няпростая гісторыя – ён быў пабудаваны якраз у 1939 годзе, калі гэтая тэрыторыя была яшчэ ў складзе Польшчы, перад самым захопам Савецкім Саюзам.
Нагадаем, раней на тэрыторыі каталіцкага храма Святой Тройцы ў Мінску прыбралі крыж у памяць аб каталіцкім святары Вінцэнце Гадлеўскім, які быў расстраляў нацыстамі ў канцлагеры ў Трасцянцы.
У Зэльве знік помнік знакамітай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш. Ён знаходзіўся на тэрыторыі могілак праваслаўнага храма.
А ў касцёле ў Солах затынкавалі фрэску «Цуд над Віслай». Вось як алтарная частка храма выглядае цяпер.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?