BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У касцёле ў Браславе знікла польская мемарыяльная шыльда

Яна была ўсталявана ў памяць ураджэнцаў Браслаўшчыны іх нашчадкамі з Польшчы.

Удзельнікі ўрачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Марыі Ўладаркі Азёраў у Браславе, якая прайшла 23 жніўня, заўважылі знікненне мемарыяльнай шыльды, што знаходзілася на сцяне касцёла з 2009 года.

Тады яе прывезлі з Польшчы і ўсталявалі ўдзельнікі пілігрымкі з Варшавы, сябры польскай Нацыянальнай асацыяцыі браслаўлян (Krajowe Stowarzyszenie Brasławian) – ураджэнцаў Браслаўшчыны і іх нашчадкаў.

Гранітная шыльда мела надпіс на польскай і беларускай мовах:

«У памяць палякаў, аддаўшых Браслаўскай зямлі і Рэчы Паспалітай сваю працу, змаганне і жыццё».

Як даведаліся вернікі, указанне зняць шыльду далі прадстаўнікі мясцовых уладаў. Знікненне ў касцёлах мемарыяльных прадметаў, якія не адпавядаюць цяперашняй дзяржаўнай ідэалогіі (у гонар Пілсудскага, Варшаўскай бітвы, Арміі Краёвай), асабліва на польскай мове ці звязаных з Польшчай, стала трэндам (прыклады – помнік у Войстаме, фрэска ў Солах).

Але ж шыльда ў Браславе не мела канкрэтнага палітычнага сэнсу. Яна не змяшчала ўзгадак ворагаў камуністаў ці непрыемных для беларускай дзяржавы момантаў. Відаць, сам факт наяўнасці польскай мовы і гербу стаў прычынай знікнення шыльды.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСубота, 23 Жнівень 2025 21:51
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць