BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упершыню дзяржаўная ўстанова ўручыла падзяку каталіцкаму святару

Падзячны ліст змяшчае шмат цёплых словаў і складзены на добрай беларускай мове.

На школьных лінейках 1 верасня ў Беларусі традыцыйна прысутнічалі праваслаўныя святары, але ў некаторых школах выступіць на Дзень ведаў запрасілі каталіцкіх святароў. Як правіла – у Гродзенскай вобласці.

У адной са школ – у Варнянах – святару ўручылі афіцыйны Падзячны ліст. Такога мы раней не сустракалі. На веб-сайтах і ў сацсетках няма ўзгадак пра тое, каб дзяржаўныя ўстановы ўручалі афіцыйныя падзякі каталіцкім святарам. Адзіны выпадак – у 2023 годзе старшыня Дзятлаўскага райвыканкаму ўручаў Падзячны ліст ксяндзу Здзіславу Пікуле «за шматгадовае служэнне, унёсак у мір і духоўнае выхаванне».

Таму можна сказаць, што ўпершыню за апошні час каталіцкі святар у Беларусі атрымлівае афіцыйную падзяку ад дзяржустановы.

Падзяка пробашчу Віктару Захарэўскаму ўручана за «духоўную падтрымку, супольную малітву, адкрытасць да супрацоўніцтва», змяшчае шмат цёплых словаў і складзена на добрай беларускай мове.

Гэта адзін з рэдкіх у Беларусі выпадкаў супрацоўніцтва дзяржаўнай навучальнай установы з каталіцкім святаром.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 02 Верасень 2025 14:53
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць