Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Пашкоджаны дах, закураныя сцены, унутранае ўбранне старадаўняга храма.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар, які адбыўся 14 снежня, у касцёле ў пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна [глядзіце відэа ніжэй]. У выніку агнём пашкоджаны дах і лачанне па ўсёй плошчы будынка. Закураныя сцены, столь і ўнутранае ўбранне касцёла, паведаміла МНС.
Пацярпелых няма. Версія ўзгарання, якая разглядаецца, – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
Пажар пачаўся перад святой Імшой у трэцюю нядзелю Адвэнту «Gaudete» – нядзелю радасці.
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча быў пабудаваны ў 1789 годзе. Гэта знакавае месца для католікаў Гродзеншчыны: храм часта наведваюць біскупы і духавенства, тут ладзяцца розныя мерапрыемствы, паколькі ў Сапоцкіне знаходзяцца Дом міласэрнасці і рэкалекцыйны дом, дзе з нядаўняга часу размешчана рэзідэнцыя біскупа на пенсіі Аляксандра Кашкевіча.
Цяперашні біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй аператыўна адрэагаваў на інцыдэнт і выступіў са зваротам. Ён выказаў блізкасць і духоўную падтрымку парафіі і адзначыў, што «мы перажываем гэты вопыт напярэдадні свята Божага Нараджэння, калі Сын Божы прыходзіць у свет, каб асвятліць цемру, умацаваць зломленыя сэрцы і падарыць надзею»:
«Няхай гэта выпрабаванне стане для нас заклікам да яшчэ большага адзінства, узаемнай падтрымкі і глыбокага даверу Пану Богу, які ўсё адраджае».
Media
Related items
-
Ці будзе так у Курапатах? Беларус паказаў, як цяпер выглядае комплекс у Катыні
-
Тысячы людзей даведаліся пра маленькі касцёл у Мінску і яго патрэбы – дапамагла душэўнасць
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў