Папа: няма лепшага спосабу аб’вяшчэння Евангелля, як дапамога бедным
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
“Бедныя евангелізуюць нас пастаянна, яны, таямнічым чынам, маюць зносіны з мудрасцю Бога”.
Францішак прызнаўся, што вельмі цэніць працу на карысць бедных, бяздомных і адкінутых грамадствам. 13 снежня 2014 г. ён сустрэўся з членамі каталіцкай дабрачыннай ініцыятывы з Францыі “Foyer Notre Dame des Sansabri”. Яе заснавальнік, Габрыэль Росэт, “чуў крык бедных і быў узрушаны пакутамі іншых людзей”, на што даў свой велікадушны адказ, адзначыў Папа. Гэты крык, дадаў ён, ні што іншае, як вокліч церпячага Хрыста. “Бедныя евангелізуюць нас пастаянна, яны, таямнічым чынам, маюць зносіны з мудрасцю Бога”, - сказаў Пантыфік.
Гэты свет, на яго думку, тэрмінова патрабуе сведчання Божай міласэрнасці, паколькі сёння чалавек часта прызнаецца бескарысным. Бог, наадварот, заўсёды паважае чалавечую годнасць і высакароднасць. Кожная асоба займае асаблівае месца ў Яго сэрцы.
Святы Айцец падзякаваў французскім дабрачынцам за сведчанне міласэрнасці, што праяўляецца ў шматлікіх простых, але канкрэтных жэстах, з дапамогай якіх лечацца людзкія пакуты, даецца новая надзея і аднаўляецца годнасць. “Няма больш прыгожага спосабу аб’вяшчаць сёння ўсяму свету радасць Евангелля”, - лічыць Францішак.
Related items
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Першыя сёлета масавыя шэсці католікаў прайшлі ў гарадах Беларусі
-
Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу