BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пантыфік прывітаў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру

“У сэрцы кожнага чалавека ляжыць жаданне паўнавартаснага жыцця, у тым ліку і нястрымнае імкненне да братэрства, якое дазваляе нам бачыць у іншых людзях не ворагаў і канкурэнтаў, а братоў і сясцёр”.

Папа Францішак даслаў сардэчнае прывітанне ўдзельнікам XIV Сусветнага саміту лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міра, які праходзіць у Рыме 12-14 снежня 2014 г. “У сэрцы кожнага чалавека ляжыць жаданне паўнавартаснага жыцця, у тым ліку і нястрымнае імкненне да братэрства, (...) якое дазваляе нам бачыць у іншых людзях не ворагаў і канкурэнтаў, а братоў і сясцёр”, – гаворыцца ў лісце, дасланым за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Святы Айцец вельмі ўдзячны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі за іх прыхільнасць справе міру і братэрства народаў, а таксама за дзейнасць, накіраваную на пошук рашэння шматлікіх канфліктаў. У сувязі з тым, што саміт прысвечаны памяці Нэльсана Мандэлы, чыя спадчына працягвае натхняць увесь свет, Пантыфік моліцца аб тым, каб яго праца прынесла багатыя плёны міру на зямлі, паведамляе radiovaticana.va.

Нобелеўская прэмія міру – вышэйшая ўзнагарода за дасягненні ў галіне ўмацавання міру, якая штогод прысуджаецца Нобелеўскім камітэтам у Осла. За час існавання прэміі з 1901 года яе лаўрэатамі сталі 100 чалавек, у тым ліку Маці Тэрэза з Калькуты, Міхаіл Гарбачоў, Барак Абама, Кофі Анан, Лех Валенса, Далай-лама, Андрэй Сахараў. 25 разоў прэмію атрымоўвалі арганізацыі, у прыватнасці, ААН, ЕС і Арганізацыя па забароне хімічнай зброі. У 2014 г. на Нобелеўскую прэмію міру намінаваўся і папа Францішак. Але лаўрэатамі сталі 17-гадовая пакістанская праваабаронца Малала Юсуфзай, якая адстойвае правы жанчын у гэтай ісламскай краіне, і актывіст па абароне правоў дзяцей з Індыі Кайлаш Сатыартхі.

Last modified onСубота, 13 Снежань 2014 17:34
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць