Аўтара «Кракадзіла для каханай» запрасілі на Сінод
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Беларусь на Сінодзе аб сям'і прадставіць Арцыбіскуп.
Вядомы ў Беларусі польскі аўтар кніг аб сужэнстве і бацькоўстве Яцэк Пулікоўскі прыме ўдзел у кастрычнікім Сінодзе Біскупаў аб сям’і. Ён будзе удзельнічаць у форуме ў якасці аўдытара разам са сваёй жонкай, Ядзвігай Пулікоўскай. Сужонкі з’яўляюцца кансультантамі Рады душпастырства сям’і Познаньскай архідыяцэзіі.
Кнігі Яцэка Пулікоўскага “Жыць у гармоніі з чалавечай натурай”, “Варта палюбіць цёшчу”, “Кракадзіл для маёй каханай”, “Варта быць бацькам”, былі выдадзены на беларускай мове выдавецтвам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі “Pro Christo”.
У Сінодзе Біскупаў на тэму “Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце” прымуць удзел таксама іншыя 16 сужэнскіх пар з розных частак свету.
Кіраваць працай Сінода будзе сам папа Францішак. Старшынямі-дэлегатамі на форуме будуць чатыры кардыналы: арцыбіскуп Парыжа Андрэ Вен-Труа, арцыбіскуп Манілы Луіс Антоніа Тагле, арцыбіскуп Апарэсіды Раймунду Асіс і арцыбіскуп Дурбана Уільфрыд Фокс Напіер. Генеральным сакратаром Сінода з’яўляецца італьянскі кардынал Ларэнца Бальдзісэры, генеральным рэлятарам – венгерскі кардынал Пэтэр Эрдо, а спецыяльныі сакратаром – арцыбіскуп Бруна Фортэ, з Італіі.
Святы Айцец асабіста прызначыў 45 сінадальных айцоў, акрамя тых, удзел якіх прадугледжаны статутам Сінода Біскупаў. На мінулагодняй сесіі Сінода іх было 26. Беларускі епіскапат на форуме будзе прадстаўляць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Related items
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах