Прэзідэнт Польшчы налажыў вета на «гендэрны закон»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Палітык грунтуецца на навуцы і навучанні Касцёла.
Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда выкарыстаў сваё права вета адносна законапраекта пра «гендарную адпаведнасць», які б дазваляў аддзяліць афіцыйны пол чалавека ад біялагічнага. Палітык дзейнічаў у адпаведнасці з навуковай праўдай і вучэннем Касцёла.
Законапраект быў прыняты польскім парламентам 23 ліпеня 2015 года. Ён дазваляў нежанатым асобам, якія зрабілі так званую «аперацыю па змене полу» атрымліваць новыя пасведчанні аб нараджэнні і іншыя дакументы з новым пазначэннем полу. Такім чынам у Польшчы пол быў б аб'яўлены не натуральнай біялагічнай рэчаіснасцю, а пытаннем выбара і самавызначэння.
Прэзідэнцкае вета вызваліла Польшчу ад прыняцця закону, які супярэчыць навуцы, этыцы і здароваму сэнсу.
Польскі парламент (Сейм) можа адмяніць прэзідэнцкае вета, калі за законапраект прагаласует 3/5 дэпутатаў, аднак малаверагодна, што ён будзе разглядаць гэты закон на будучай сесіі. Ужо 25 кастрычніка ў Польшчы адбудуцца новыя парламенцкія выбары, на якіх з вялікай верагоднасцю пераможа партыя «Закон і справядлівасць», то бок партыя Анджэя Дуды.
Касцёл не прызнае так званых «аперацый па змене полу», бо вонкавыя касметычныя змены ў выглядзе чалавека не адмяняюць таго, што ён мае той пол, з якім нарадзіўся.
У мінулым месяцы Святы Пасад выдаў вердыкт, што так званыя «транссексуалы» не могуць быць хроснымі бацькамі, паколькі яны «жывуць у граху, парушаючы касцёльнае вучэнне».
Большасць «транссексуалаў» паходзяць з праблемных і няпоўных сем'яў, дзе яны не атрымліваюць належнага выхавання і пакутуюць ад псіхалагічных траўм. «Перамена пола» не лечыць гэтыя траўмы, але толькі замацоўвае іх.
У Беларусі адбываецца кожны год да 10 падобных аперацыі, якія пераўтвараюць людзей у калек. Таксама афіцыйна выдаюць дакументы, дзе пазначаны не той пол, у якім яны нарадзіліся.
Related items
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын