Logo
Print this page

Рашэнне адменена: святары застаюцца ў Беларусі!

Нечакана стала вядома аб тым, што тром каталіцкім святарам з Польшчы дазволілі далей служыць у Беларусі.

14 ліпеня стала вядома пра тое, што дзяржаўныя ўлады Беларусі адмянілі раней прынятае рашэнне аб неўзгадненні пастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы: дамініканца а. Рамана Шульца OP - пробашча парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальнага францішканіна а. Леха Баханэка OFM Conv - пробашча парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, облата а. Ежы Катоўскага OMI - пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыстафа ў Калодзішчах.

Як паведамляе дапаможны біскуп для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB, рашэнне ўладаў адменена - святары застаюцца ў Беларусі. Раніцай 14 ліпеня ў курыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі паступіла паведамленне з Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, згодна з якім прынята рашэнне падоўжыць дазвол на пастырскае служэнне ў Беларусі гэтым святарам.

- З вялікай радасцю інфармую вас аб тым, што сёння, 14 ліпеня, я атрымаў паведамленне, што прынятае рашэнне ў дачыненні трох святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім некалькі дзён таму не далі дазволу на працяг душпастырскага служэння ў нашай архідыяцэзіі, было перагледжана і зменена. Такім чынам усе святары застаюцца, каб працягваць далей сваё служэнне ў нашай краіне, - піша ў сваім звароце біскуп. - Выказваю сваю ўдзячнасць дзяржаўным уладам за пазытыўны перагляд свайго рашэння. У будучыні спадзяюся на канстуктыйны падыход да падобных сітуацый, дыялог і разуменне нашага сумеснага служэння людзям нашай Бацькаўшчыны.

Last modified onНядзеля, 17 Ліпень 2016 21:58
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.