Мінскія католікі далучаюцца да абароны Курапатаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
На месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных будуюць бізнэс-цэнтр.
У суполцы «Каталікі Беларусі» ў Фэйсбуку вернікі абмяркоўваюць свой удзел у абароне Курапатаў. Ля ўрочышча, дзе адбываліся масавыя расстрэлы рэпрэсаваных і дзе дагэтуль знаходзяцца парэшткі забітых, вядзецца будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Грамадскія актывісты паставілі намётавы лагер побач з месцам будаўніцтва, да пратэсту далучыліся «зялёныя» і мясцовыя жыхары.
- У суполцы шмат каталікоў-мінчукоў. Давайце мо актывізоўвацца, падцягвацца ў Курапаты і падтрымліваць пратэстоўцаў? Хто як і калі можа, канешне. Малітвай, удзелам, або цёплай гарбатай. Усё ж сапраўды месца святое, ды і нашая гісторыя як-ніяк, - піша адна з удзельніц суполкі Марына.
- Могілкі - гэта поле бою Царквы, - адзначае верніца Ціна.
Некаторыя католікі пішуць, што ўжо прымаюць удзел у абароне ўрочышча ад будаўнікоў. І сёння, 24 лютага, усіх неабыякавых заклікаюць прыехаць у Курапаты а 7-8-й гадзіне вечара.
Media
Related items
- У Газе і не толькі: вулічныя Імшы пры крыжах праводзяць у рэгіёнах Беларусі
- «Умацаванне стабільнасці і адзінства». Дзяржорганы назвалі свае задачы ў рабоце з Царквой
- Пад гукі скрыпкі: у палескім райцэнтры да Першай Камуніі прыступілі двое дзяцей
- Прыклад народнай пабожнасці: паглядзіце, як аформлена капліца ў глыбінцы
- Кветкі, ровары, жанчыны: замалёўка з Імшы ля прыдарожнага крыжа