Пробашч «беларускага Нотр-Дама» адышоў у вечнасць
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Больш за 20 гадоў а. Леанід Несцюк служыў у гервяцкай парафіі.
У ноч на 24 сакавіка а. Леанід Несцюк, пробашч каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, адышоў у вечнасць. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пробашч парафіі ў Друі а. Сяргей Сурыновіч. Нагадаем, 21 сакавіка святар быў шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Ксёндз Леанід Несцюк вядомы ў Беларусі і далёка за яе межамі. Больш за 20 гадоў ён служыў у Гервяцкай парафіі, якая можа ганарыцца прыгожай святыняй. Гэты касцёл з-за яго прыгажосці часта называюць «беларускім Нотр-Дамам», штодня яго наведваюць шматлікія турысты з усёй краіны і з-за мяжы. Аб прыгажосці ў касцёле і вакол яго клапаціўся асабіста а. Леанід Несцюк, які ўклаў у гэта шмат сэрца і часта падкрэсліваў, што «гэта трэба любіць».
Media
Related items
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы