Logo
Print this page

«Радыё Марыя» прадставіла новы слоган: «Адкрый сваё сэрца і слухай!»

Лепшы слоган з больш за 90 варыянтаў выбіралі інтэрнэт-галасаваннем.

Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі правяло галасаванне за лепшы слоган, які ў рамках конкурсу даслалі ў рэдакцыю. Усяго было атрымана больш за 90 варыянтаў. 31 сакавіка ўпершыню ў эфіры прагучаў абраны лепшым афіцыйны слоган. Найбольшую колькасць галасоў - 81 - атрымаў слоган «Радыё Марыя: адкрый сваё сэрца і слухай!», набраўшы 16% галасоў.

Нагадаем, сярод варыянтаў таксама лідзіравалі слоганы «Радыё Марыя: на Беларусі Бог жыве», «Радыё Марыя: існуе для міру», «Радыё Марыя - на хвалях Вашай душы!».

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.