Афрыканцы прачыталі псалом па-беларуску ў гонар 500-годдзя Бібліі - відэа
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У сацсетках прапануюць замяніць сваю аватарку партрэтам першадрукара Францыска Скарыны.
Пяць афрыканцаў запісалі відэа, на якім чытаюць псалом на беларускай мове. Акцыя прысвечана 500-годдзю пачатку беларускага кнігадрукавання. Нагадаем, 6 жніўня ў 1517 годзе ў Празе беларускі першадрукар Францыск Скарына, ураджэнец Полацка, пачаў выдаваць першую кнігу на мове, блізкай да тагачаснай беларускай, - Біблію. Спачатку ён выдаў Псалтыр - біблейскую кнігу Старога Запавету, зборнік псалмоў, гімнаў да Бога. Потым - амаль кожны месяц па новай кнізе Бібліі.
Афрыканскія сябры Экеміні, Прудэнт, Ннанна, Стэфані і Юджынія спецыяльна вывучылі першы псалом па-беларуску, гаворыцца ў суполцы «500 год» у Facebook.
Таксама ў сацсетках ладзяць флэшмоб у гонар свята: мяняюць сваю аватарку на партрэт Францыска Скарыны. Ідэю прапанаваў вядомы блогер, вядучы курсаў «Мова нанова» Глеб Лабадзенка.
Святочныя мерапрыемствы 6 жніўня праходзяць у Чырвоным касцёле ў Мінску. Урачыстую святую Імшу ў 11 гадзін тут адслужыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, затым пачаліся «Скарынаўскія чытанні».
Media
Related items
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці