Ватыкан: дзеянні КНДР нясуць пагрозу для міру
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
З часоў Другой сусветнай ніколі свет не быў так блізкі да вайны.
Апостальская Сталіца чарговы раз выказала занепакоенасць у сувязі з развіццём ядзернага арсенала Паўночнай Карэі. Цяпер аб гэтым заявіў сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека кс. Бруно-Мары Дюфэ, які прымае ўдзел у пасяджэнні Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі ў Вене. Ён падкрэсліў выключную важнасць гэтага інстытута для ядзернага нераспаўсюджвання і ядзернага раззбраення.
Гаворачы аб дзеяннях Паўночнай Карэі, мансіньёр падкрэсліў, што яны ўяўляюць сабой пагрозу для міру і бяспекі ў рэгіёне і ўплываюць на меры па нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы адзначыў, аднак, што сапраўдны выхад з гэтай крызіснай сітуацыі не мае ваеннага рашэння і заклікаў да пастаянных і цярплівых намаганняў па аднаўленні перамоў па ядзерным раззбраенні ў гэтай краіне.
Нядаўна адзін з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, заявіў, што Карэйскі крызіс варта разглядаць у больш шырокім кантэксце “беспрэцэдэнтнай небяспекі”, самай значнай з часоў Другой сусветнай вайны. Апостальская Сталіца “вельмі занепакоена” гэтым, застаючыся “прыхільніцай садзейнічання бяз’ядзернаму свету”, заснаванаму “на этыцы братэрства, а не агрэсіі”.
Related items
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Зарок маўчання? Мінуў месяц, як былі вызваленыя беларускія святары