У Кіеве адкрылі вуліцу і мурал святога Яна Паўла II
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Невядомыя апаганілі выявы вялікага святога надпісамі ў адрас Польшчы.
У Кіеве 15 кастрычніка ўрачыста адкрылі вуліцу імя святога Папы Рымскага Яна Паўла II і мурал з яго выявай, які знаходзіцца на сцяне пяціпавярховага дома ў Пячэрскім раёне сталіцы Украіны. Нагадаем, раней вуліца называлася імем Патрыса Лумумбы, але па рашэнні Кіеўскай гарадской рады дэпутатаў была перайменавана ў гонар вялікага польскага святога.
Мурал намаляваў аўстрыйскі мастак, якога спецыяльна запрасілі ў Кіеў. Аднак у ноч на 14 кастрычніка невядомыя апаганілі малюнак абразлівымі надпісамі ў адрас Польшчы. Распачата крымінальная справа, праваахоўнікі шукаюць вінаватых у «парушэнні раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці або адносін да рэлігіі», паведамляе ў Фэйсбуку паліцыя Кіева.
Падчас урачыстага адкрыцця мурала прагучала віншаванне Папы Францішка, якое перадалі з Ватыкана. Пантыфік паведаміў, што дабраслаўляе мерапрыемства і падтрымлівае ўлады ўкраінскай сталіцы ў рашэнні назваць вуліцу ў гонар знакамітага Пантыфіка. Ва ўрачыстай частцы ўдзельнічалі прадстаяцель Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаслаў Шаўчук, польскі амбасадар у Украіне.
- Жадаю ўсім кіяўлянам не проста хадзіць па вуліцы Івана Паўла ІІ, а ісці шляхам, дарогай, якую ён нам паказаў, - сказаў іерарх. - Ён будаваў адзінства паміж краінамі, паміж народамі.
Media
Related items
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію