Прамая трансляцыя св. Імшы на Раство з Чырвонага касцёла ў Мінску [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
Святочныя службы пачнуцца ўвечары 24 снежня і будуць працягвацца ўвесь дзень 25 снежня.
Для тых, хто па стане здароўя або з-за іншых абставінаў не зможа ўдзельнічаць у вігілійнай святой Імшы ўвечары 24 снежня альбо ў дзённай святочнай службе на Раство Хрыстова 25 снежня, прапануем для прагляду онлайн-трансляцыю, якая ўвесь час вядзецца з Чырвонага касцёла ў Мінску (рымска-каталіцкі храм святога Сымона і святой Алены). На відэа-канале касцёла можна глядзець трансляцыі па наступным раскладзе (часы пазначаны па мінскім часе):
24 снежня ў 20.00 - «Пастэрка» на беларускай мове;
24 снежня ў 22.00 - «Пастэрка» на польскай мове;
25 снежня св. Імшы на беларускай мове ў 8.00, 9.00, 11.00, 15.00, 20.00, 22.00, на польскай - у 13.00.
Нагадваем, што для кожнага верніка асабісты ўдзел у святой Імшы на Божае Нараджэнне абавязковы. Выключэнне - хвароба або іншая сур'ёзная прычына, па якой вернік не можа прысутнічаць у святыні. У гэтым выпадку можна звярнуцца да прагляду трансляцыі, каб такім чынам далучыцца да свята.
Дарэчы, прамы эфір па тэлебачанні з касцёла св. Арханела Міхала ў Івянцы будзе весці канал "Беларусь 1". Пачатак эфіру - 24 снежня ў 22.10 па беларускім часе. Апоўначы на канале пачнецца трансляцыя святочнай службы з Ватыкана.
Media
Related items
- Як усміхаецца найстарэйшы іерарх Беларусі? Неафіцыйны рэпартаж з Янава
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу