Logo
Print this page

Браты-кармэліты павіншавалі з Раством выкананнем калядкі [відэа]

Меней чым за суткі ролік сабраў амаль тысячу праглядаў.

Браты кармэліты босыя (OCD), якія служаць у рыма-каталіцкай парафіі Божага Цела ў Мінску, павіншавалі беларусаў са святам Божага Нараджэння. Трое братоў запісалі відэа з вядомай калядкай у сваім выкананні і апублікавалі яго ў сацыяльнай сетцы. Меней чым за суткі ролік сабраў амаль тысячу праглядаў.

- Дарагія сябры, традыцыйна дзелімся з вамі нашымі цёплымі віншаваннямі! Жадаем, каб побач з вамі заўсёды былі зычлівыя людзі. Жадаем глыбокай радасці, любові і надзеі! - звярнуліся да гледачоў браты-кармэліты на беларускай і польскай мовах.

Ордэн Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль прадстаўлены некалькімі супольнасцямі ў Беларусі. Падрабязнасці на старонцы: http://karmel.na.by

Media

Last modified onНядзеля, 24 Снежань 2017 14:46
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.