Фотафакт: ля Чырвонага касцёла выставілі алтар і сотню лампадак
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У Каталіцкай царкве праходзіць актава ўспаміну ўсіх памерлых
З 2 лістапада, калі католікі адзначаюць дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў, ля ўваходу ў Чырвоны касцёл у Мінску (парафія св. Сымона і св. Алены) усталявалі сімвалічны алтар, аформлены ў чорна-белых фарбах, а таксама крыж. Вакол алтара і побач з ім выстаўлены лампадкі, якія запальваюць вернікі ў знак малітвы за сваіх родных і блізкіх памерлых. Кожны можа падыйсці і запаліць лампадку (запалкі для зручнасці знаходзяцца тут жа, на стале), стаць на калені на прыступках святыні і памаліцца ля імправізаванага алтара.
Інсталяцыя прыцягвае ўвагу турыстаў, што наведваюць Чырвоны касцёл, - яны актыўна фатаграфуюць і здымаюць на відэа, як католікі моляцца за памерлых.
Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. Чытайце па тэме: Што чакае душы ў Чысцы, навошта за іх маліцца і як атрымаць поўны адпуст за душы ў Чыстцы? >
Related items
- Топ-5 навін рэгіёнаў: віншаванне манаха, «Маёвыя», выпускнікі ў касцёлах
- «Перадача не паложана». Святар з Шуміліна працягвае знаходзіцца ў зняволенні
- Святар клапоціцца пра жывёл, якія засталіся ад памерлай парафіянкі
- З вянкамі і паясамі – вось у якіх касцюмах прымалі Першую Камунію дзеці ў Заслаўі
- Без святла, вады і храма жыве ў Мінску Капелан Папы Рымскага