25 сакавіка ў Будславе адбудзецца малітва за Беларусь
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У гэты дзень католікі адзначаць Звеставанне
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас св. Імшы на заканчэнне рэкалекцый святары і вернікі будуць маліцца за Беларусь.
Велікапосныя рэкалекцыі ў будслаўскай парафіі пройдуць з 23 па 25 сакавіка. Духоўныя практыкаванні тут правядзе кс. Віталій Сідорка, доктар тэалогіі, паведамляе Catholic.by.
Праграма рэкалекцый у Будславе:
23 сакавіка, субота
12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
18.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
19.00 — сустрэча моладзі
24 сакавіка, ІІІ нядзеля Вялікага посту
10.30 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
25 сакавіка, урачыстасць Звеставання Пана
18.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
19.00 — сустрэча ўдзельніц малітоўнага руху «Маці ў малітве»
Св. Імша 25 сакавіка будзе цэлебравацца ў «старым» касцёле будслаўскай базылікі ў асаблівым святарскім адзенні — арнаце, зробленым са слуцкіх паясоў.
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці