«Святая Карона, маліся за нас». 14 траўня - дзень посту і малітвы аб спыненні пандэміі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Далучыцца да ініцыятывы заклікалі вызнаўцаў усіх рэлігій
Папа Рымскі Францішак заклікаў вызнаўцаў усіх рэлігій далучыцца да малітвы аб завяршэнні пандэміі каронавіруса 14 траўня. Сёння - Дзень малітвы і посту, каб прасіць аб Божай міласэрнасці і літасці ў гэты трагічны перыяд пандэміі.
У Дзень малітвы і посту людзі розных рэлігій закліканы звярнуцца да Бога, просячы аб ратаванні чалавецтва і дапамозе перад абліччам пандэміі, вяртанні бяспекі, стабільнасці, здароўя і развіцця, аб больш гуманным і братэрскім свеце.
Пастаянная рада Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі таксама заклікала ва ўсіх парафіях правесці адмысловае набажэнства, а вернікаў запрасіла да посту і ўчынкаў міласэрнасці ў інтэнцыі спынення пандэміі.
Цікава, што 14 траўня ў Каталіцкай царкве ўзгадваюць святую Карону, мучаніцы першых стагоддзяў хрысціянства і заступніцы ад эпідэмій. Дакладных звестак аб гэтай святой няшмат. Лічыцца, што яна нарадзілася ў ІІ стагоддзі, прыняла мучаніцкую смерць за веру - разам са сваім мужам Віктарам. Сужэнцы лічацца ўзорам вернасці ў веры і ахоўнікамі ад эпідэмій.
Related items
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі