BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Учыніць цуд аздараўлення нацыі». Арцыбіскуп Кандрусевіч - аб крызісе на мяжы і ў краіне

Заслужаны іерарх папрасіў Божую Маці ўзяць на рукі нашу Бацькаўшчыну

Ва ўспамін Маці Божай Вастрабрамскай, 16 лістапада, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). Парафія вяла прамую трансляцыю. Напрыканцы гаміліі заслужаны іерарх адзначыў:

- У складаны час нашай гісторыі, дарагія браты і сёстры, папросім Божую Маці Вастрабрамскую апекі над намі. Марыя, у гэты складаны час, які перажываем мы ўсе, і грамадска-палітычны крызіс, і гэты крызіс на беларуска-польскай мяжы, - вазьмі на рукі нас, вазьмі на рукі нашу Бацькаўшчыну! І прынясі яе да свайго Сына. А Ён учыніць цуд аздараўлення нашай нацыі, каб мы былі адзіным народам, каб мы былі тымі, якія згаджаюцца з Божай воляй, каб мы былі тымі, хто будуе сваё жыццё на прынцыпах Евангелля, на хвалу Бога і дзеля збаўлення людзей.

Абраз Маці Божай Вастрабрамскай ушаноўваецца ў Вільні як Маці Міласэрнасці. Гэта вялікая святыня трох народаў: літоўскага, беларускага і польскага. Культ цудадзейнай іконы з Вострай Брамы да гэтага часу шырока распаўсюджаны на беларускіх землях, асабліва на тых, якія раней уваходзілі ў склад даўняй Віленскай архідыяцэзіі.

Last modified onСерада, 17 Лістапад 2021 00:09
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць