Мінчукі зноў нясуць лампады да зачыненага Чырвонага касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі ставяць знічы ў знак малітвы за родных і блізкіх памерлых. Наведаў гэта месца памяці і малітвы і Мітрапаліт Юзаф Станеўскі.
Традыцыйную ў лістападзе малітву за памерлых сёлета зноў ладзяць ля сцен зачыненага Чырвонага касцёла, а не ў самім храме. Ідзе другі год з таго моманту, як дзверы святыні парафіі Святога Сымона і Святой Алены апячатаны.
Вернікі нясуць лампады да труны фундатара касцёла Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, якая знаходзіцца пры храме. З малітвай за родных і блізкіх памерлых вернікі ставяць знічы ля дыванка з крыжам і надпісам «Вечнае спачыванне», а таксама на спецыяльным століку.

У мінулыя гады ля ўваходу ў Чырвоны касцёл размяшчалі сімвалічны алтар, вакол якога знаходзіліся сотні лампадак, якія ставілі вернікі ў знак малітвы за адыйшоўшых у вечнасць. Тады на плошчы Незалежнасці ўтваралася цэлая рака святла.

Дарэчы, 3 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў пляц каля зачыненага Чырвонага касцёла, памаліўся каля ўваходу ў святыню і «суцешыў пастырскім словам вернікаў парафіі, якія прыбіралі восеньскае лісце каля свайго апусцелага касцёла», паведаміў Catholic.by. Гэты візіт Мітрапаліт здзейсніў пасля наведвання парламента, дзе прыняў удзел у круглым стале па абмеркаванні новага закону аб рэлігійных арганізацыях.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Раней парафіяне выказвалі засмучэнне тым, што Мітрапаліт ды іншыя святары рэдка бываюць побач з зачыненым храмам.
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»