BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«І раптам прыходзіць паштальён». Беларуская манахіня напісала міні-п'есу

Сцэнар тэатральнай пастаноўкі на сямейную тэматыку на беларускай мове можна выкарыстоўваць у парафіях з нагоды Вялікадня.

Католікі яшчэ толькі пачалі Вялікі пост, але ў парафіях ужо плануюць, якія выступы падрыхтаваць да Вялікадня. Часта катэхеты з вучнямі Нядзельных школ ставяць міні-спектаклі. Для гэтага можна скарыстаць арыгінальны сцэнар, які напісала сястра Таццяна Халапук з Івянца і падзялілася ім з Katolik.life.

Манахіню добра ведаюць па яе служэнні ў каталіцкай парафіі ў Светлагорску — там яна рыхтавала з дзецьмі тэатральныя паказы да Калядаў і Вялікадня па ўласных сцэнарах. Таксама парафіяльная група выязджала са спектаклямі ў іншыя гарады.

У канцы артыкула прымацаваны файл са сцэнаром велікоднай пастаноўкі на беларускай мове. Яна называецца «Уваскрослы Збаўца — надзея і моц для сям'і».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Героямі сюжэту з'яўляюцца тры сям'і, кожная з якіх пагружаная ў свае клопаты. І раптам да кожнай сям'і прыходзіць паштальён і прыносіць загадкавыя лісты. Што было далей — чытайце ў сцэнары.

Last modified onПанядзелак, 19 Люты 2024 14:31
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць