Logo
Print this page

Раку Нёман благаславіла каталіцкая працэсія на Стаўпеччыне

Мясцовыя вернікі традыцыйна ладзяць 7-кіламетровую працэсію-пілігрымку – ад старадаўняга касцёла ў вёсцы да новага ў райцэнтры.

Незвычайна правялі працэсію Божага Цела каталіцкія вернікі ў Стаўбцоўскім раёне. Святочнае шэсце пачалося ад старадаўняга касцёла XVI стагоддзя ў вёсцы Новы Свержань і прайшла да новазбудаванага храма ў Стоўбцах.

Падчас 7-кіламетровага шляху працэсія праходзіла па мосце праз раку Нёман, якую пробашч ксёндз Ігар Лашук таксама благаславіў Найсвяцейшым Сакрамэнтам – гэта стала ўжо традыцыяй стаўпецкіх вернікаў.

«На шляху працэсіі было чатыры стацыі і благаслаўленне ракі Нёман. Другая стацыя, як заўсёды, была каля крыжа перад ракой», – распавяла мясцовая парафіянка Ганна Бычынская і апублікавала вялікі фотарэпартаж.

Дарэчы, мясцовыя жыхары перажываюць, што ў многіх месцах берагі Нёмана ў апошнія гады зарастаюць – часам цяжка падысці да вады. Раней расліннасць уздоўж берагоў абгрызалі каровы, якіх цяпер сяляне амаль не трымаюць.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.