Logo
Print this page

Галоўны каталіцкі партал Беларусі змяніў фармат працы. Што адбываецца?

З сайта прыбралі стужку навін: «Няма каму працаваць».

Вернікі заўважылі, што апошнім часам партал Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі – афіцыйны сайт Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі – перажывае крызіс. Навін і іншых публікацый стала з'яўляцца нашмат меней, Instagram партала не абнаўляўся з канца 2024 года.

А 4 лютага з сайту увогуле прыбралі стужку навін – цяпер замест яе спасылкі на афіцыйныя рэсурсы дыяцэзій, некаторыя з якіх абнаўляюцца рэдка.

Такія змены ўстрывожылі вернікаў, і на іх пытанні кампетэнтныя крыніцы адказалі: праблема ў тым, што няма каму працаваць, не хапае спецыялістаў.

У калядным віншаванні партала падкрэслівалася, што ўся рэдакцыя цяпер складаецца толькі з двух чалавек – гэта дырэктар парталу ксёндз Аляксандр Улас і адзіны яго супрацоўнік ксёндз Мікола Гракаў.

Паводле крыніцаў, пытанне з пошукам журналістаў вырашаецца. Магчыма, знойдуцца і тыя, хто сам праявіць ініцыятыву і прапануе сваю дапамогу, каб падтрымаць працу партала.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.