Топ-5 нетыповых фота з пілігрымак у Будслаў: біскуп з дзіцём і міліцыянт у калоне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Да пілігрымкі з Маладэчна далучыліся католікі з дыяцэзіі ў расійскім Саратаве.
У Нацыянальны санктуарый працягваюць крочыць паломніцтвы каталіцкіх вернікаў з розных мясцін Беларусі. Чакаецца, што каля 2 тысяч чалавек прыбудуць у пешых і роварных пілігрымках на фэст у Будславе, які адбудзецца 4-5 ліпеня.
Мы выбралі некалькі нетыповых здымкаў са старонак у Instagram паломніцтваў з Баранавічаў, Ліды, Маладэчна і Мінска і зрабілі скрыншоты з відэа мінскай пілігрымкі. Увагу прыцягнула да сябе тое, што ў калоне вернікаў ішоў супрацоўнік АМАП. Ён суправаджаў паломніцтва ад катэдральнага касцёла аж да выхаду з Мінску, як мы заўважылі на відэа.
А да пілігрымкі з Маладэчна далучыліся католікі з дыяцэзіі ў расійскім Саратаве – групу з 70 чалавек узначальвае асабіста ардынарый, біскуп Клеменс Пікель (на фота – з дзіцём на руках).
Media
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся