Logo
Print this page

Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»

Каманда раскрыла падрабязнасці пра новы фільм, у якім «усё пайшло не па сцэнары».

Ужо чацвёрты год запар беларуская каманда «Радыё Марыя» разам з вернікамі па ўсёй краіне стварае навагодні фільм. Анансавалі святочную стужку і сёлета. Яна выйдзе ў эфір а 22-й гадзіне 31 снежня на YouTube-канале радыё.

У сацсетцы каманда раскрыла падрабязнасці пра новы фільм, у якім «усё пайшло не па сцэнары». Ідэяй было, каб кожная парафія-удзельнік паказала сцэнку з будняў католікаў: не касцельнае жыццё, а менавіта паўсядзённае. Ідэя заключалася ў тым, каб паказаць «дом, у якім мы ўсе жывем». Але парафіі парушылі правілы і з 14 ролікаў амаль ніхто не зрабіў сцэнку з жыцця і побыту :)

Аднак, на погляд каманды, гэта і сведчыць пра беларускіх католікаў самае лепшае. У фільме, дарэчы, ёсць і сюжэт з сінагогі. Сёлета «Радыё Марыя» пасябравала з суседзямі і вырашыла, што агульны дом складаецца не толькі з католікаў, але і з іншых добрых людзей, якія маюць веру.

Увогуле, няшмат парафій захацелі ўдзельнічаць у фільме, затое сюжэт падрыхтавалі не толькі супольнасці. Адзін з іх зняла каталіцкі блогер Аліна.

Таксама ў здымках удзельнічалі беларусы замежжа: кракаўскі хор здымаў свой сюжэт у 5 раніцы, таму гледачы могуць пабачыць Кракаў, пусты як ніколі.

Штогод, нягледзячы ні на якія абставіны, навагодні фільм выходзіць, і тое, які ён, «сведчыць пра ўсіх нас», адзначыла каманда.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.