BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Мінску пераехала... ў сінагогу

«Нам тут рады», гавораць у рэдакцыі і працуюць над абсталяваннем новага часовага памяшкання – на гэта накіраваны сабраныя ахвяраванні, але збор дапамогі працягваецца.

Студыю каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі ўладкоўваюць на новым месцы. Нагадаем, рэдакцыі давялося з'ехаць з арэнднага памяшкання, дзе каманда працавала шмат гадоў. Пераезд быў тэрміновым – новы ўласнік пачаў рамонт раней запланаванага тэрміну, што перашкаджала працы радыё.

Знайсці новае, пакуль часовае памяшканне, дапамог выпадак, які, паводле класіка, – другое імя Бога. А яшчэ, як вядома, у Яго выдатнае пачуццё гумару. Выпадкова ўдзельнікі каманды заўважылі абвестку аб арэндзе памяшкання ў адной з сінагог Мінска. Вырашылі патэлефанаваць – там не толькі не адмовілі, але і былі рады, даведаўшыся, што памяшканне патрэбна каталіцкаму медыя. Дамову замацавалі пячаткамі з выявамі Марыі і юдэйскай міноры.

Праўда, у новым часовым памяшканні каманду чакала шмат працы. Трэба не толькі пераабсталяваць пакоі пад студыю, але і замяніць старую праводку, падрыхтаваць праект гукаізаляцыйных работ.

«Нам зараз трэба рабіць і бягучую працу, якой шмат, бо не можам сабе дазволіць кінуць эфір і слухачоў, і рабіць надзвычайныя высілкі па ўладкаванню на часовым месцы, і найцяжэйшыя высілкі па падрыхтоўцы новага памяшкання. Мы маленькія і радуемся любой падтрымцы і дабрыні», – гаворыць каманда.

На цяперашнія працы накіраваны ахвяраванні, якія сабралі беларусы пасля таго, як стала вядома пра высяленне рэдакцыі. Аднак збор працягваецца, бо наперадзе вельмі шмат выдаткаў. Жадаючыя могуць падтрымаць «Радыё Марыя» (толькі з тэрыторыі Беларусі – дапамогу з-за мяжы арганізацыя прымаць не можа) і пералічыць ахвяраванне любым спосабам, апісаным на афіцыйнай старонцы радыё тут >

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 10 Чэрвень 2024 11:18
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць