Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Як прасоўваецца рэканструкцыя касцёла, парафіянам не вядома – уваход на яго тэрыторыю забаронены.
Роўна праз год павінны адкрыць адзін з самых вядомых храмаў Беларусі – касцёл Святога Сымона і святой Алены ў Мінску. Прынамсі, яго рэканструкцыю, згодна з будаўнічым праектам, павінны скончыць у снежні 2026 году, а ўвод у эксплуатацыю намечаны на студзень 2027 году. Нагадаем, улады абяцалі адкрыць Чырвоны касцёл пасля завяршэння рамонтных прац, падставай для якіх назвалі загадкавы пажар у верасні 2022 году.
Такім чынам, у цэлым храм будзе зачынены больш за чатыры гады, таму ў параўнанні з гэтым тэрмінам адзін год падаецца зусім кароткім часам, што абнадзейвае вернікаў.
Разам з тым пакуль няма ніякай публічнай інфармацыі пра тое, ці перадасць Чырвоны касцёл дзяржава, якая з'яўляецца яго ўласнікам, зноў у карыстанне каталіцкай парафіі. І калі перадасць – то на якіх умовах: ці будзе браць арэндную плату, якога памеру, і ці стане патрабаваць выплаты налічанага велізарнага доўгу ў 148 тыс. рублёў.
Гэта, як і ўвогуле тэму закрытага храма, у апошнія месяцы не ўзгадваў цяперашні пробашч у парафіяльных аб'явах.
Як прасоўваецца рэканструкцыя касцёла, парафіянам не вядома – уваход на яго тэрыторыю забаронены пад пагрозай штрафу, аб чым гаворыцца на вывешаным папярэджанні. Нагадаем, былы пробашч парафіі прасіў афіцыйны дазвол увайсці за агароджу і падыйсці да касцёла для малітвы, але не атрымаў яго.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?