Logo
Print this page

У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна

Біскуп Аляксандр Яшэўскі выклаў пост з заклікам да малітвы за Пантыфіка.

Пасля рэзкіх заяў прэзідэнта ЗША ў адрас Папы Рымскага Льва XIV, на якія адрэагаваў сам Пантыфік, біскупы многіх краін — напрыклад, Польшчы і ЗША, выступілі ў прэсе з падтрымкай Святога Айца.

З'явілася рэакцыя і ў Каталіцкай царкве ў Беларусі, але яе нельга назваць афіцыйнай. На сваёй асабістай старонцы ў сацсетцы Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі выклаў пост з заклікам да малітвы за Пантыфіка.

Пазней гэты допіс у такім жа выглядзе перадрукаваў сайт епіскапату.

Праўда, біскуп не назваў канкрэтную прычыну свайго закліку і не згадаў Дональда Трампа, таму не ўсе вернікі зразумелі, пра што гаворка — не кожны сочыць за грамадска-палітычнымі сусветнымі навінамі.

У сваім допісе біскуп напісаў:

«У гэтыя дні, калі ў публічнай прасторы гучаць словы, здольныя раніць і падзяляць, я хачу звярнуцца да ўсіх вас з пастырскім сэрцам і глыбокай просьбай. Наш Святы Айцец, Папа Леў XIV, нясе цяжар служэння, якое часта становіцца аб’ектам непаразуменняў, крытыкі і несправядлівых выказванняў. Апошнія словы, скіраваныя ў яго бок, сталі для многіх вернікаў крыніцай смутку і трывогі.

Але мы, як дзеці Касцёла, ведаем: калі пастыра раняць, уся паствa паклікана стаць бліжэй да яго».

Біскуп заклікаў да малітвы за Пантыфіка, паколькі «калі свет уздымае голас крытыкі, Касцёл павінен уздымаць голас малітвы».

Тым часам напярэдадні Трамп паўтарыў сваю крытыку ў адрас Папы Льва XIV, заявіўшы, што нібыта той «не разумее і не павінен казаць пра вайну, бо не мае ўяўлення пра тое, што адбываецца».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 15 Красавік 2026 11:39
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.