BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску

Гэта не першы ў Беларусі выпадак удзелу вайсковага аркестра ў каталіцкіх урачыстасцях.

Парафія катэдральнага касцёла ў Віцебску апублікавала фота і відэа з традыцыйнай працэсіі Божага Цела, якая прайшла вуліцамі горада 4 чэрвеня. Урачыстае Эўхарыстычнае шэсце суправаджаў духавы аркестр – як і ў Пінску.

Але адметнасць працэсіі ў Віцебску была ў тым, што ў ёй удзельнічаў не грамадзянскі, а вайсковы калектыў. На кадрах мы апазналі аркестр 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Гэта самы вядомы ваенны музычны калектыў у Віцебску. Ён рэгулярна выступае на гарадскіх святах, удзельнічае ва ўрачыстых шэсцях і дзяржаўных мерапрыемствах, часта займае прызавыя месцы на рэспубліканскіх конкурсах.

Мелодыя, якую выконвае вайсковы аркестр на відэа [глядзіце ніжэй], – традыцыйная польская эўхарыстычная песня «Bądźże pozdrowiona, Hostio żywa». У беларускім перакладзе – «Будзь жа праслаўлёны, Езу ў Гостыі».

Гэта не першы выпадак удзелу ваеннага аркестра ў каталіцкіх урачыстасцях. Нядаўна ў Гродне пры асвячэнні новага касцёла, храма з тытулам Святога Духа ў мікрараёне Альшанка, іграў ваенна-духавы аркестр Гродзенскай пагранічнай групы, як мы вызначылі па апублікаваным відэа.

Дарэчы, у Інтэрнэт выкладзены каталіцкі спеўнік на беларускай мове з тэкстамі і нотамі.

Media

Last modified onПятніца, 05 Чэрвень 2026 12:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць