BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе

І нават на монаколе! Якія пілігрымкі былі самымі асаблівымі?

Рэкордная для апошніх гадоў колькасць пілігрымаў, якія прыбылі на каталіцкі фэст у Будслаў пешшу і на роварах, зафіксавана ў 2026 годзе. Агульная колькасць такіх паломнікаў склала 2680 чалавек.

Гэта больш, чым летась, калі ў арганізаваных пілігрымках у Будслаў прыбылі 2484 чалавекі і значна больш, чым у 2024 годзе – тады пілігрымаў было 1982 чалавекі.

Цяперашняя колькасць пілігрымаў – амаль такая ж, як у «залатыя гады». Напрыклад, у 2014 годзе таксама было каля 2700 паломнікаў. Тады самай масавай стала баранавіцкая пілігрымка, а цяпер — паломніцтва з Мінска, у складзе якой у Будслаў прыйшлі 379 чалавек.

Якія пілігрымкі сёлета былі самымі асаблівымі? Напрыклад, гэта «першая сучасная пілігрымка» на монаколе на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком. Разам з ім на гэтым сродку індывідуальнай мабільнасці прыбылі 15 чалавек.

Два чалавекі – бацька з сынам – разам прыбылі на роварах са Стоўбцаў, пераадолеўшы 185 кіламетраў за тры дні.

Адна з груп з Мінска ішла ў «поснай пілігрымцы», большая частка ўдзельнікаў 5 дзён шляху пілі толькі ваду і нічога не елі.

Самай інтэрнацыянальнай стала пілігрымка айцоў дамініканаў з Віцебску – яна сабрала ўдзельнікаў не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Расіі, Эквадору і Гандурасу.

114 сем'яў прыйшлі разам у аднадзённай сямейнай пілігрымцы.

Найбольшую адлегласць прайшлі паломнікі з Баранавічаў – амаль 300 кіламетраў за 9 дзён.

Media

Last modified onСубота, 04 Ліпень 2026 10:56
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць