BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пантыфік выступае за поўнае раззбраенне

Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў канферэнцыі па Канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах, якая праходзіла ў Мазамбіку.

Пантыфік лічыць, што супрацьпяхотныя міны з’яўляюцца зброяй подлых баязліўцаў, відам узбраення бесчалавечнага і безадказнага. Нанесеная ім шкода нагадвае нам, што выкарыстанне зброі, асабліва супрацьпяхотных мін, гэта паражэнне для ўсіх. Папскае пасланне прачытаў падчас форуму Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Пьетра Паралін. Пантыфік нагадаў, што супрацьпяхотныя міны ўсцяж уплываюць на жыццё многіх сем’яў, супольнасцяў і цэлых краін. Яны жывуць у пастаянным страху, нават калі ўзброеныя канфлікты заканчваюцца. Гэта ўплывае на паўсядзённае жыццё і перашкаджае міру.

Святы Айцец заклікаў усіх адказных асоб, каб раз і назаўжды вырашылі праблему супрацьпяхотных мін. Ліквідацыя гэтай зброі павінна быць узорам для іншых працэсаў раззбраення, у прыватнасці ў дачыненні да ядзернай зброі і іншых відаў узбраення, якія ў цэлым не павінны існаваць, лічыць папа Францішак.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць