У Гомелі на Вялікдзень хрысцілі дарослых - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Падчас начнога Велікоднага чування ў гомельскай парафіі хрысцілі траіх дзяцей і двух дарослых мужчын.
У Велікодную ноч, калі гомельскія католікі сабраліся на святочнае начное чуванне, парафія папоўнілася трыма нованароджанымі дзяўчынкамі і двума дарослымі мужчынамі. Павел і Дзмітрый сталі хрысціянамі-каталікамі, самастойна прыняўшы гэтае рашэнне ў ўсвядомленым узросце. Рознымі шляхамі Гасподзь прывёў мужчын да гэтага рашэння. Праўда, просьбу аб хрышчэнні, з якой яны прыйшлі да каталіцкай царквы, пробашч выканаў не адразу - каля года яны наведвалі заняткі «Школы веры» і слухалі катэхезы, каб належным чынам падрыхтавацца да хросту.
Пасля здзяйснення сакрамэнту ўсе прысутныя на Велікодным чуванні парафіяне абнавілі сваё хрышчэнне. Пасля публічнага адрачэння ад граху і сатаны, вызнання сваёй веры, святар акрапіў ўсіх вернікаў асвячонай вадой.
У гэты час у іншай залі, дзе таксама сабраліся сотні гомельскіх католікаў з-за недахопу месцаў у храме, адбылося хрышчэнне траіх нованароджаных дзяўчынак са шматдзетных сем'яў вернікаў.
Related items
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Упершыню за апошнія гады католікам у Баранавічах дазволілі правесці Крыжовы шлях вуліцамі горада
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю