Золата для абраза Божай Маці збіраюць у Гомелі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Аклад галоўнай іконы новага касцёла вырабяць з золата вернікаў - ахвяраванні яшчэ прымаюцца.
Католікі Гомеля збіраюць золата, з якога будзе выраблены аклад для абраза Божай Маці - галоўнай, алтарнай іконы новай каталіцкай царквы Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Нагадаем, касцёл для адроджанай парафіі плануецца пабудаваць на Рэчыцкім праспекце.
Узвядзенне другой у Гомелі каталіцкай святыні ў Савецкім раёне, хай нават на ўскраіне горада, дазволіць адрадзіць парафію, знішчаную савецкімі ўладамі ў 1938 годзе. Зараз працягваецца афармленне дакументаў для выдзялення ўчастка зямлі пад будаўніцтва касцёла.
Алтарная ікона для новай святыні - вобраз Божай Маці, якая трымае на руках Дзіцятка Езуса, ужо напісана і знаходзіцца у рэстаўратараў у Мінску, якія вырабяць для яе залаты аклад. Больш за дзесяць парафіянаў ужо ахвяравалі для ўпрыгожвання іконы залатыя вырабы, якія будуць пераплаўлены на аклад, - гэта ланцужкі, пярсцёнкі, кулоны і іншыя прадметы.
Аднак золата для вырабу акладу пакуль не хапае, таму парафіяне новага касцёла працягваюць збор. Вернікі і ўсе людзі добрай волі яшчэ могуць прыносіць няпарныя завушніцы, старыя кольцы, зубныя каронкі і любыя іншыя залатыя вырабы, каб ахвяраваць іх Багародзіцы - гэта магчымасць найлепшым чынам распарадзіцца зямным, часовым багаццем.
Нагадаем, асвяціць краевугольны камень новага касцёла ў Гомеля папросяць Папу Рымскага Францішка.
Related items
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу