Святар-экзарцыст пачаў служэнне ў Гомелі [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Айцец Андрэй Шут прызначаны адміністратарам новай каталіцкай парафіі.
Айцец Андрэй Шут, які выконвае функцыю экзарцыста Пінскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы, пачаў служэнне ў Гомелі. Ён прызначаны адміністратарам новай парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі - будучага другога ў горадзе касцёла.
Айцец Андрэй добра знаёмы з Гомельшчынай. Раней ён быў пробашчам парафіі ў Петрыкаве і Рагачове, а апошнім часам служыў у Століне.
На святой імшы 11 кастрычнікa айцец Андрэй урачыста ўступіў у сваю новую пасаду.
У цэлым пад экзарцызмам разумеюць выгнанне дэманаў з апантаных людзей. Злы дух можа завалодваў чалавекам як ад рэгулярных цяжкіх грахоў, так і ад варожб, замоў і нават мімавольнага ўдзелу ў «нявінных забавах» тыпу «Хэлоўіна». Нават калі чалавек не верыць у дэмана, ён усё роўна адкрывае для яго сваё жыццё, звяртаючыся да варажбітак, шаптух і гуляючы ў «Хэлоўін». Разам з тым Царква заклікае адрозніваць апантанасць ад псіхічнага расстройства ці іншага ўздзеяння злога духа, напрыклад, спакусы.
Згодна з Катэхізісам Каталіцкага Касцёла, экзарцызм - гэта просьба Царквы, якую яна ўзносіць сваёй уладай ад імя Езуса, каб чалавек ці прадмет былі абароненыя ад уздзеяння злога духа і вызваленыя ад яго ўлады.
Related items
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
Да, интересный
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу