BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У касцёлах маліліся аб адзінстве католікаў, праваслаўных і ўсіх хрысціянаў

12 лістапада - дзень пакутніцкай смерці св. Язафата, па-зверску забітага за веру.

У Дзень памяці святога пакутніка Язафата Кунцэвіча, які Каталіцкая царква адзначае 12 лістапада, у касцёлах маліліся аб адзінстве ўсіх хрысціянаў.

Уніяцкі (грэка-каталіцкі) біскуп Язафат Кунцэвіч нарадзіўся ва Уладзіміры Валынскім (цяперашняя Украіна) каля 1580 года ў сям'і праваслаўных. Але ў дваццаць гадоў уступіў у ордэн базыльянаў і пісаў сачыненні пра неабходнасць аднаўлення адзінства Заходняй і Усходняй Царквы пад пачаткам Папы Рымскага, пастаянна прапаведаваў і навяртаў у унію значную колькасць людзей. У 1618 годзе стаў арцыбіскупам полацкім і прыкладаў усе намаганні да аднаўлення адзінства хрысціянаў.

Аддаў жыццё за веру 12 лістапада 1623 года. Пасля ранішняй святой Імшы раз'юшаны натоўп праваслаўных вернікаў уварваўся ў рэзідэнцыю біскупа. Над ужо мёртвым целам доўга і жудасна здзекаваліся, затым цела выкінулі ў раку Дзвіну. Зверскае забойства Язафата Кунцэвіча стала пачаткам жорсткай барацьбы з уніяй, якая працягвалася стагоддзямі. Грэка-католікаў сілком і масава пераводзілі ў праваслаўную веру. У 1839 цар Мікалай I скасаваў унію.

У дзень пакутніцкай смерці св. Язафата католікі штогод моляцца аб біскупах Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў, каб сваім апостальскім служэннем яны спрыялі поўнаму адзінству Царквы. Таксама падчас святой Імшы моляцца аб католіках усходняга абраду, каб сведчаннем веры і любові яны садзейнічалі ўзаемаразуменню заходніх і ўсходніх хрысціянаў.

«Памолімся аб людзях, якія пераследуюцца за Імя Хрыстовае, каб яны захавалі вернасць і сваімі пакутамі і малітвамі ўмацоўвалі слабых ў веры. Памолімся аб тых, хто не ведае Хрыста і пагружаны ў змрок няверы, каб яны напоўніліся святлом Евангелля і здабылі непахісную веру. Госпадзе Езусе Хрысце, Ты горача маліўся аб адзінстве; пачуй нашы просьбы і наблізь доўгачаканы дзень аб'яднання ўсіх хрысціянаў у Царкве Тваёй, бо Ты жывеш і валадарыш на векі вечныя», - такімі словамі на розных мовах свету маліліся 12 лістапада тысячы католікаў.

Нагадаем, хрысціянства з'яўляецца найбуйнейшай рэлігіяй у свеце, колькасць хрысціянаў усіх канфесій у 2015 годзе склала амаль 2,5 млрд. чалавек або каля 33% насельніцтва Зямлі. Самая шматлікая канфесія сярод хрысціян - католікі, іх у свеце больш за 1,2 млрд. чалавек.

Last modified onПятніца, 13 Лістапад 2015 13:24
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць