Logo
Print this page

«Time» назваў Папу Францішка чалавекам года

Пантыфік «абышоў» іншых прэтэндэнтаў - выкрывальніка спецслужбаў Эдварда Сноўдэна і прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Ўплывовы амерыканскі часопіс «Time» абвясціў Папу Рымскага Францішка «Чалавекам года».

- Гэта не дзіўна, улічваючы велізарны рэзананс і ўвагу да абрання Святога Айца і пачатку новага пантыфікату, - сказаў кс. Федэрыка Ламбардзі, каментуючы навіну.

Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы лічыць станоўчым знакам, што адна з самых прэстыжных узнагарод міжнароднай прэсы надаецца таму, хто абвяшчае духоўныя, рэлігійныя і маральныя каштоўнасці ў свеце.

- Папа не імкнецца да славы і поспеху, - цытуе прадстаўніка Святога Прастола беларуская служба "Радыё Ватыкана", - бо гэта яго служэнне - прапаведаваць Евангелле Божай любові ўсім. Калі гэта прыцягвае людзей і дае ім надзею, Папа шчаслівы.

Дарэчы, Пантыфік «абышоў» іншых прэтэндэнтаў на званне «чалавека года» - выкрывальніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна і прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Нагадаем, у мінулым годзе «чалавекам года» па версіі «Time» стаў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Last modified onСерада, 11 Снежань 2013 23:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.