BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Уразіла міласэрнасць». Што здзівіла ў Беларусі самотнага пілігрыма пасля Кітая і ЗША

Вернік, які ў адзіночку прайшоў 200 кіламетраў да Будслава, распавёў пра свой шлях і падзяліўся цікавым здымкам.

Загадкавы пілігрым, які ў адзіночку прайшоў за чатыры дні каля 200 кіламетраў з Талочына да Будслава, падзяліўся з Katolik.life сваімі ўражаннямі з паломніцтва. Нагадаем, вернік вярнуўся два месяцы таму ў Беларусь пасля некалькіх гадоў працы ў Кітаі і ЗША.

У родным Талочыне падчас Вялікага посту служыў міністрантам, а пасля Вялікадня вырашыў здзейсніць пілігрымку, каб маліцца ў Будславе ў Нядзелю Божай Міласэрнасці. Навошта ён адправіўся ў такі нялёгкі шлях, мы пісалі тут >

37-гадовы Кірыл, спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці, распавёў, што шлях сапраўды выдаўся няпростым: давялося перажыць і дождж, і навальніцу, і мокры снег, і холад. Маршрут трэцяга дня шляху складаў аж 50 кіламетраў – з Лепеля да Бягомля праз Беразінскі запаведнік. Аднак пілігрым заўсёды атрымліваў дапамогу ад Пана Бога, які дзейнічаў праз людзей – жыхароў вёсак, святароў.

«У Бягомлі айцец Тадэвуш арганізаваў начлег у адным з цэнтраў, дзе дапамагаюць людзям з рознага роду залежнасцямі. Прыемна было сустрэць чарговую міласэрнасць. Міласэрнасць да людзей у бядзе», – адзначыў Кірыл.

Увогуле, тое, што найбольш уразіла яго – міласэрнасць, любоў, якая ёсць у мясцовых хрысціян, а таксама прырода, якая дае цішыню, супакой, прыгажосць.

«Напрыклад, у ЗША наўрад ці проста так, без папярэдняй дамоўленасці, прытулілі б на начлег, як у Беларусі – нават у хрысціянскіх цэнтрах, з-за розных асцярогаў», – дадаў вернік.

Па дарозе пілігрым фіксаваў некаторыя мясцовыя цікавосткі – напрыклад, у вёсцы Валосава Талачынскага раёна ён заўважыў хату, проста на франтоне якой намаляваны вялікі абраз Божай Маці з Езусам. Відаць, што хата ўжо нежылая, аднак яе гаспадар пакінуў пасля сябе такі яркі знак народнай пабожнасці.

Вернік спадзяецца, што праз гэту пілігрымку Пан таксама праліе святло на ягонае жыццё: ці заставацца ў Беларусі, ці адпраўляцца ў новую вандроўку, пакажа, да якога запрашае паклікання.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 08 Красавік 2024 13:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць