Біскуп Дзям'янка на Імшы ў Гомелі: Збаўца прыходзіць да ўсіх, да ўсяго свету
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (6)
Кіраўнік дыяцэзіі нечакана наведаў парафію і запланаваў свой наступны прыезд у Гомель 30 снежня, каб падзяліць з вернікамі радасць свята Божага Нараджэння.
Літаральна за некалькі хвілін да пачатку Святой Імшы ў трэцюю нядзелю Адвэнта ў гомельскі касцёл увайшоў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям'янка. Ён вяртаўся з Мінску, дзе праходзіў сімпозіум па справах сужэнства і сям'і, і вырашыў наведаць з візітам Гомель.
- Так і Езус прыйдзе нечакана, таму варта чуваць, каб быць заўсёды падрыхтаванымі да Ягонага прыйсця, - адзначыў пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі.
Біскуп вітаўся і размаўляў са здзіўленымі вернікамі ў калідорах храма, цэлебраваў Святую Імшу і падчас яе звярнуўся да парафіян з казаннем.
- Гэта радаснае чаканне сустрэчы з Панам. Радасць з таго, што мы рыхтуемся да прыходу ў свет Збавіцеля Езуса Хрыста. Як заклікае прарок Ісая: узрадуйся, зямля, узрадуйся, уся прырода! І гэты час ужо сканчаецца, вось-вось Ён прыходзіць, і таму гэта вялікая радасць. Радуемся, бо рыхтуем гэты Прыход. Але якім чынам? Звернем увагу на яселькі. У якой паставе мы бачым Маці Божую? Яна напалавіну сагнуўшыся, укленчыўшы. Яна гатовая выканаць кожнае пажаданне Збаўцы. Таксама і святы Юзаф-Апякун. Бачым і тых, хто прыходзіць да яселек: пастухі і Тры мудрацы. Яны таксама пахіленыя, гатовыя і пашану аддаць, і выканаць любую волю Пана, - падкрэсліў падчас казання біскуп Антоні. - Калі ў святога Яна Хрысціцеля розныя людзі пыталі, што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да спаткання з Месіяй, ён не закрыў дзверы нікому, а сказаў, што кожны мае права рыхтавацца на Спатканне, бо Езус, як Збаўца прыходзіць для ўсіх, не для адной якойсці катэгорыі асоб, але для ўсяго свету: хто жыў, жыве і будзе жыць. Збаўчая моц датыкае кожнага, і для гэтага трэба мець адпаведную паставу. Як святы Ян Хрысціцель, які адзначаўся пакорлівасцю, вельмі важнай цнотай для падрыхтоўкі да свят Божага Нараджэння.
Наступны візіт у Гомель біскупа Антонія будзе ўжо загадзя запланаваным: ён збіраецца наведаць парафію 30 снежня, каб падзяліцца з мясцовымі вернікамі радасцю свята Божага Нараджэння.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- «Каб гэтае заданне я выканаў добра». Новы біскуп і вернікі пракаментавалі падзею
- Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі на незвычайную пасаду
- У капелюшы і са сцягам: штучны інтэлект намаляваў уваскрослага Хрыста ў Беларусі