BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У капелюшы і са сцягам: штучны інтэлект намаляваў уваскрослага Хрыста ў Беларусі

У працяг радаснага перажывання Вялікадня падчас святочнай актавы папрасілі штучны інтэлект намаляваць, як ён бачыць уваскрослага Езуса, які прыйшоў у Беларусь. Многія вынікі атрымаліся нечаканымі [фота]

З дапамогай сервісаў генератыўнага штучнага інтэлекту Katolik.life атрымаў выявы уваскрослага Езуса Хрыста ў Беларусі. Мы папрасілі бясплатныя сервісы ШІ Bing і Fusionbrain стварыць малюнкі паводле фразы па-ангельску Resurrected Jesus Christ came to Belarus.

Многія вынікі атрымаліся нечаканымі. Робат маляваў Езуса ў Беларусі не толькі ў боскім вобразе, але і ў капелюшы ў полі, а таксама на рынку ў горадзе, сярод людзей. Кожны раз пры ўводзе аналагічнага задання малюнкі атрымліваліся рознымі.

Цікава, што калі на ілюстрацыях выкарыстоўваліся вобразы храмаў, то часцей за ўсё побач стаялі і каталіцкія, і праваслаўныя цэрквы. А калі штучны інтэлект маляваў Езуса са сцягам, то ў большасці выпадкаў ён спалучаў у сабе элементы як цяперашняга дзяржаўнага, так і гістарычнага сцягаў, аднак пераважаў гістарычны (глядзіце ўсе фота ніжэй – ужывайце стрэлку пад здымкамі, альбо клікніце на любое фота, каб адкрыць усю галерэю).

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 04 Красавік 2024 14:29
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць