Беларускія каталікі арганізавалі малітву на Ружанцы праз Skype
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Ініцыятыва прысвечана 100-годдзю Фацімскіх аб'яўленняў Божай Маці і накіравана на іх больш глыбокае пазнанне.
Новая ініцыятыва каталікоў з выкарыстаннем новых тэхналогій развіваецца ў Беларусі. Да 100-годдзя Фацімскіх аб'яўленняў Божай Маці, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, вернікі арганізавалі малітву на Ружанцы праз Skype.
Малітва праходзіць штодня ў 22.00 па беларускім часе. Жадаючых далучыцца да інтэрактыўнага Ружанца просяць дасылаць свой ID ў Skype на электронны адрас catholic.zhodzina@gmail.com.
Мэтай малітвы з'яўляецца больш глыбокае пазнанне аб'яўленняў Панны Марыі, а таксама адказ на яе заклік да малітвы. Пакуль у сустрэчах праз аўдыёсувязь ў Skype ўдзельнічаюць да 20 чалавек, у тым ліку з суседніх з Беларуссю краін. У будучыні плануецца арганізаваць некалькі груп, якія будуць маліцца ў розны час.
Related items
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла