Пад Гомелем правялі раскопкі, добраўпарадкаванне і асвячэнне пахавальні шляхецкага роду Фашчаў - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (11)
Таксама плануецца падрыхтаваць прапанову аб наданні склепу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна 10 траўня правялі раскопкі, добраўпарадкаванне і асвячэнне пахавальні шляхецкага роду Фашчаў, якія жылі ў дадзенай мясцовасці. Акцыя прайшла ў рамках праекта «Грабаўскі парк», ініцыяваным аддзелам адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама пры фінансавай падтрымцы Еўразвяза і прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў.
Пахаванне адносіцца да 19-га - пачатку 20-га стагоддзяў. Вядома імя аднаго з пахаваных - Атон Фашч. З прыходам савецкай улады спадчына Фашчаў было знішчана, у 1926 годзе каталіцкую капліцу, якая стаяла каля пахавальні, разбурылі, а магілы закінулі. У пачатку 2000-х гадоў дырэктар мясцовай школы Таццяна Мацюшэнка заўважыла, што ў склепе марадзёры прабілі дзірку, таму сіламі мясцовых жыхароў на магілы паклалі бетонную пліту, каб захаваць іх.
Вядома, што ў адным са скляпоў знаходзяцца дзве металічныя труны, у адной з іх пахавана жанчына - гэта вызначылі па абутку і па валасах.
Раскопкі і добраўпарадкаванне пахавальні праводзяць студэнты гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Скарыны, члены гуртка «Ваколіца» і валанцёры.
Каардынатар праекту «Грабаўскі парк», загадчык раённым метадычным кабінетам аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама Уладзімір Александронец запрасіў каталіцкага святара айца Славаміра Ласкоўскага для малітвы аб памерлых, целы якіх спачываюць у магільнях, і асвячэння пахавальні.
- Дзякую ўсім неабыякавым людзям, гісторыкам, валанцёрам, якія займаюцца аднаўленнем пахавальні. Бо як казаў святы Ян Павел II, народ, які не памятае сваю гісторыю, не мае падмурка, - адзначыў святар і гарантаваў дапамогу па вырабе новых трунаў і аднаўленню разбуранай часткі пахавальні.
У якасці падарунка ўсім удзельнікам акцыі айцец Славамір раздаў кнігу Уладзіміра Васькова «Каталікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны».
Цікава, што часткі надмагілляў ў савецкі час былі завезеныя ў суседнюю вёску, дзе з іх збудавалі помнік савецкаму паэту Уладзіміру Маякоўскаму. Цяпер гэтыя часткі надмагілляў вяртаюць назад для аднаўлення пахавальні.
Таксама плануецца падрыхтаваць прапанову аб наданні магільнаму склепу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі