BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пад Гомелем правялі раскопкі, добраўпарадкаванне і асвячэнне пахавальні шляхецкага роду Фашчаў - ФОТА

Таксама плануецца падрыхтаваць прапанову аб наданні склепу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна 10 траўня правялі раскопкі, добраўпарадкаванне і асвячэнне пахавальні шляхецкага роду Фашчаў, якія жылі ў дадзенай мясцовасці. Акцыя прайшла ў рамках праекта «Грабаўскі парк», ініцыяваным аддзелам адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама пры фінансавай падтрымцы Еўразвяза і прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў.

Пахаванне адносіцца да 19-га - пачатку 20-га стагоддзяў. Вядома імя аднаго з пахаваных - Атон Фашч. З прыходам савецкай улады спадчына Фашчаў было знішчана, у 1926 годзе каталіцкую капліцу, якая стаяла каля пахавальні, разбурылі, а магілы закінулі. У пачатку 2000-х гадоў дырэктар мясцовай школы Таццяна Мацюшэнка заўважыла, што ў склепе марадзёры прабілі дзірку, таму сіламі мясцовых жыхароў на магілы паклалі бетонную пліту, каб захаваць іх.

Вядома, што ў адным са скляпоў знаходзяцца дзве металічныя труны, у адной з іх пахавана жанчына - гэта вызначылі па абутку і па валасах.

Раскопкі і добраўпарадкаванне пахавальні праводзяць студэнты гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Скарыны, члены гуртка «Ваколіца» і валанцёры.

Каардынатар праекту «Грабаўскі парк», загадчык раённым метадычным кабінетам аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама Уладзімір Александронец запрасіў каталіцкага святара айца Славаміра Ласкоўскага для малітвы аб памерлых, целы якіх спачываюць у магільнях, і асвячэння пахавальні.

- Дзякую ўсім неабыякавым людзям, гісторыкам, валанцёрам, якія займаюцца аднаўленнем пахавальні. Бо як казаў святы Ян Павел II, народ, які не памятае сваю гісторыю, не мае падмурка, - адзначыў святар і гарантаваў дапамогу па вырабе новых трунаў і аднаўленню разбуранай часткі пахавальні.

У якасці падарунка ўсім удзельнікам акцыі айцец Славамір раздаў кнігу Уладзіміра Васькова «Каталікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны».

Цікава, што часткі надмагілляў ў савецкі час былі завезеныя ў суседнюю вёску, дзе з іх збудавалі помнік савецкаму паэту Уладзіміру Маякоўскаму. Цяпер гэтыя часткі надмагілляў вяртаюць назад для аднаўлення пахавальні.

Таксама плануецца падрыхтаваць прапанову аб наданні магільнаму склепу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Last modified onНядзеля, 11 Май 2014 16:23
Каментары   
0 #11 Алесь Петухоў 2014-05-14 07:07
спадынай аб'ект з'яўляецца безумоўна, бо тое культуралагічна я катэгорыя. А вось "помнікам гісторыі і культуры" катэгорыя юрыдычная. Колькасць і пералік знаходзіцца на уліку ў Дабрачынным таварыстве аховы помнікаў гісторыі і культуры і Мінкульце. Аб'екты, якім па тым ці іншым чынам не далі гэнны статус, ці яшчэ не далі (бо прапановы ў спіс можа падаць нават звычайны чалавек). Заканадаўства ў сферы археалогіі ахоўвае толькі улічаныя аб'екты.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #10 Алесь Петухоў 2014-05-14 00:14
згодны з Машай.

Праблема тут не сколькі ў аматарах і не абыякавых людзях, калі б дзяржаўныя інстытуцыі ад мінкульта да мясцовых сельсаветаў рабілі сваю справу якасна, якія тым і павінны займацца, рабілі ўвогуле ў дадзеным накірунку хоць нешта. Бо накрыць тое якой-небудзь бетоннай плітой нескладае праблемы. Такіх некропаляў сотні па вобласці, але не уліку, не аховы, не разумення што тое гісторыка-культ урная спадчына у грамадства няма. Надмагілле, нават 19 стагоддзя разглядаецца як камень звычайны, у лепшым выпадку, у горшым як добры будаўнічы матэрыял. Як тут у выпадку з помнікам У.Маякоўскаму. Рэальна археалагічнае заканадаўства толькі стрымлівае толькі адукаванага ці абыякавага чалавека.
Мой пачатковы пафас быў не пра археалогію, а пра іменаванне Уладзімера Александронца гісторыкам, а таксама яркагаі і лішняга слова "раскопкі"ў загалоўку (тут гэта не прафесійнасць журналіста ў тэме) . Па сутнасці падзей і ведаючы айца Славаміра і сяброў суполкі "Ваколіца" упэўнены што ніякага гвалту і безкультуршчыны па хадзе не было. Яны зрабілі, што маглі, хай іншы зробіць больш.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #9 Саша 2014-05-13 17:37
Цытую Марыя Булавінская:
[
Хачу дадаць, што мясцовасць, на якой праводзілася талака, не з'яўляецца помнікам. .


1) Помнікам яна з'яўляецца. Якім - іншае пытанне. Згодна з агульнапрынятай археалагічнай практыкай - гэта менавіта археалагічны помнік. Згодна з нашым заканадаўствам, гэта археалагічны аб'ект (археалагiчныя аб’екты – матэрыяльныя аб’екты цi iх комплексы, якiя ўзнiклi ў вынiку дзейнасцi чалавека і захаваліся ў культурным пласце або на дне прыродных i штучных вадаёмаў: умацаваныя пасяленнi (старажытныя гарады, гарадзiшчы, замкi), неўмацаваныя пасяленнi (старажытныя стаянкi, паселiшчы, асобнае жыллё), курганныя i грунтавыя
могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi, старажытныя збудаваннi i iншыя аб’екты гаспадарчага i вытворчага прызначэння, фартыфiкацыйныя збудаваннi, культавыя збудаваннi (храмы, манастыры, свяцiлiшчы, месцы спраўляння абрадаў, каменныя крыжы, культавыя камянi, каменныя статуi, абелiскi), iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў, манетныя i рэчавыя скарбы; ).
2) Я не ведаю, пра якую арганізацыю Вы пішаце, але нават калі нехта аўтарытэтны паступае неправільна, гэта ж не азначае, што і мы павінны паступаць такім жа чынам, праўда?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #8 Марыя Булавінская 2014-05-13 16:11
Цытую Саша:
1) Не. Мяркуючы па фота, "упарадкаванне" ўключала раскопкі, няхай і невялікія (археалагічны шурф можа быць і 1 кв.м). А ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам, "кiраўнiцтва археалагiчнымi даследаваннямі ў зоне правядзення ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўлення іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў можа выконвацца спецыялiстамi адпаведнай квалiфiкацыi, якія маюць дазвол (адкрыты ліст) НАН Беларусi." (гл., пастанову саўміна ад 20.07.2012 № 665).
2) археолагі з НАН РБ (ці археолагі з іншых устаноў) і не могуць ведаць пра ўсе аб'екты, нажаль. І справа зацікаўленых асобаў - звяртацца да спецыялістаў.
....


Хачу дадаць, што мясцовасць, на якой праводзілася талака, не з'яўляецца помнікам. Пахавальню, якую раскопваюць на фота, была даследавана ў пачатку 2000-ых гг. Даследаванні праводзіла аўтарытэтная арганізацыя. Сёння пра вынікі даследавання амаль нічога невядома. Даследчыкі здзейснілі фотафіксацыю ўнутры пахавальні і больш ніякіх дзеянняў па захоўванню аб'екту праведзена імі не было. Арганізацыю не называю, бо гэтыя факты патрабуюць удакладнення. Даследаванні дакладна праводзіліся, але вось гэтая арганізацыя сёння нічога пра іх не ведае. Пасля праведзеных працаў у пачатку 2000-ых пахавальня была даступная для наведвання ўсіх жадаючых і ў мерах бяспекі неабыякавыя людзі засыпалі яе зямлёй, бо туды часта лазілі нават дзеці. Мэтай нядаўняй талакі было апісаць пахавальню і надмагільныя пліты, каб надаць аб'екту статус помніку. Для гэтага яны і ачышчаліся ад зямлі. Калі такі статус будзе нададзены, аховай аб'екту будзе займацца дзяржава.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #7 Марыя Булавінская 2014-05-13 13:46
Алесь Петухоў цудоўна павінен ведаць што такое археалагічныя раскопкі. Ніякіх археалагічных раскопак на месцы пахавання не адбывалася, бо там былі гісторыкі, якія цудоўна ўяўляюць, якія працы ім дазволены, а якія, не. Адбылося добраўпарадкава нне тэрыторыі. Раскопваліся надмагільныя пліты і пахавальня. Усе надмагільныя пліты апісаныя і перапісаны для надання месцу статусу помніку. Гэтая працэдура неабходная для падрыхтоўкі неабходных дакументаў для надання статусу гісторыка-культ урнай каштоўнасці. Адпаведна, калі такі статус будзе нададзены, зусім іншага кшталту працы, пра якія мяркуе Алесь Петухоў, будуць праводзіць толькі адмыслоўцы. Т. ч., нічога супрацьзаконага не адбылося. Археалагічных раскопак у прамым разумені не было!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #6 Алесь Петухоў 2014-05-13 03:57
Па фотаздымкам, прадстаўленым ў артыкуле й нават па кідкай назве артыкула, - гэта шурф (1м на 1,2 на 1 м. - дэ-факта гэта археалагічная разведка, мінімум), але ні сп.Драбушэўскаг а, ні сп.Макушнікава я побач не бачу. То бок насанкцыянавана я дзейнасць мясцовых уладаў без узгаднення з ІГ НАН.
Не улічанасць ў Дзяржрэестры помнікаў не аргумент, для марадзерства і свавольства, нават пад прыкрыццём выканкама, які абавязаны ахоўваць, а не знішчаць.

Пры усёй павазе да навуковай і асветніцкай працы кс.Славаміра Ляскоўскага, і верай ў яго годнасць і культурнасць, але варта пведамляць спецыялістам.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #5 Саша 2014-05-12 22:37
1) Не. Мяркуючы па фота, "упарадкаванне" ўключала раскопкі, няхай і невялікія (археалагічны шурф можа быць і 1 кв.м). А ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам, "кiраўнiцтва археалагiчнымi даследаваннямі ў зоне правядзення ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўлення іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў можа выконвацца спецыялiстамi адпаведнай квалiфiкацыi, якія маюць дазвол (адкрыты ліст) НАН Беларусi." (гл., пастанову саўміна ад 20.07.2012 № 665).
2) археолагі з НАН РБ (ці археолагі з іншых устаноў) і не могуць ведаць пра ўсе аб'екты, нажаль. І справа зацікаўленых асобаў - звяртацца да спецыялістаў.
3) тое, што ў гэтым артыкуле паказана - як ні прыкра, агульна распаўсюджаная ў нашай краіне сітуацыя. Нехта знішчыў /папсаваў / помнік мінулага (ён злачынца), а мы паглядзім, што засталося, раскапаем, можа, што знойдзем (мы ж цікавімся, мы ж ахоўваем, нам можна!) Не. Нават тыя дробныя крышынкі інфармацыі, якія захаваліся, якія б спецыяліст-архе олаг мог атрымаць (а не толькі рэчы выцягнуць!) цяпер знішчана. І добрай справай для журналістаў было бы фарміраванне ў грамадскай свядомасці цывілізаванага падыходу да абыходжання з мінулым. Як ні прыкра, пакуль што часцей рэкламуецца нешта супрацьлеглае.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-1 #4 Павал 2014-05-12 17:50
Цытую Алесь Петухоў:
вельмі і вельмі сумняюся, што Палявы камітэт Інстытута гісторыі НАН даваў гэтаму "гісторыку" адкрыты ліст на раскопкі па форме №3. і што даваў у прынцыпе.


Падкрэслім яшчэ раз, гэта не былі паўнавартасныя раскопкі, а хутчэй упарадкаванне склепу, падчас якога людзі паглядзелі, што знаходзіцца ўнутры.

Чаму інстытут гісторыі НАН усе гэтыя гады не цікавіўся закінутай пахавальняй і ніхто нічога не рабіў, а цяпер нехта не задаволены? :-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #3 Алесь Петухоў 2014-05-12 17:33
вельмі і вельмі сумняюся, што Палявы камітэт Інстытута гісторыі НАН даваў гэтаму "гісторыку" адкрыты ліст на раскопкі па форме №3. і што даваў у прынцыпе.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #2 Павал 2014-05-12 09:53
Цытую Саша:
Цікава, а хто кіраваў раскопкамі? Вы пішаце толькі пра студэнтаў, а хто з археолагаў там працаваў?


Уладзімір Александронец - ён жа і гісторык. Але гэта былі хутчэй не раскопкі, а проста спроба паглядзець, што ж засталося ў пахавальні.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць