Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Старадаўні інструмент адноўлены пасля доўгай рэстаўрацыі.
Яшчэ ў адным касцёле Беларусі загучаў арган. Радасная падзея здарылася ў парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве. Тут праз болей чым 10 гадоў маўчання зноў грае старадаўні духавы арган, адноўлены пасля доўгай рэстаўрацыі.
Арган для дзятлаўскага касцёла быў выраблены ў Вільні ў пачатку XX стагоддзя – інструменту ўжо болей за 110 гадоў. Гэты арган адметны адзінай у Беларусі незвычайнай канструкцыяй рэгістравай трактуры.
Як гучыць інструмент пасля рэстаўрацыі – паказаў паблік парафіі, а таксама раённая газета. Адным з першых за клавішы сеў майстар-арганіст Юрый Габрусь.
Нагадаем, новы арган нядаўна з'явіўся яшчэ ў адным каталіцкім храме Беларусі – касцёле святога Валянціна ў Смалявічах.
Media
Related items
-
Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак