BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Тыдзень на волі, але без сувязі: беларускія святары застаюцца ў Ватыкане, аднаго з іх чакае новы суд

Ад ксяндза Акалатовіча патрабуюць выплаты вялізнай сумы.

Мінула больш за тыдзень пасля вызвалення з-за кратаў беларускіх каталіцкіх святароў ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча. Абодва яны пакуль працягваюць заставацца ў Ватыкане, даведаліся вернікі.

Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэта пакуль так і не з'явілася. Афіцыйных сустрэч з іх удзелам таксама не было, на апошняй Генеральнай аўдыенцыі Папы Рымскага перад яго выездам у Турцыю святароў не заўважылі. Сувязі з імі па-ранейшаму няма, яны пакуль не могуць мець кантакты з прэсай.

Тым часам, вернікі даведаліся, што ксяндза Акалатовіча чакае новы суд у Беларусі. Гэтым разам – па забароне выезду за мяжу, хоць па факце яго ўжо вывезлі з краіны. Такая грамадзянская справа з'явілася ў раскладзе суда Баранавіцкага раёна на 2 снежня.

Падставай для гэтага абмежавання стаў велізарны доўг, прыпісаны святару. Як мы распавядалі, па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» акрамя пазбаўлення волі тэрмінам на 11 гадоў ксяндза Акалатовіча абавязалі выплаціць нібыта нанесеную дзяржаве шкоду сумай 1 млн 700 тысяч рублёў — гэта 500 тысяч еўра.

У сувязі з гэтым накладзены арышт на маёмасць і канфіскаваныя пры затрыманні святара буйныя сумы грошай. Наколькі вядома вернікам, гэта маёмасць, у тым ліку аўтамабілі, належаць парафіі, а большая частка грошай — яго сваякам, а не яму самому.

Усё гэта выглядае дзіўным, бо афіцыйна паведамлялася аб памілаванні ксяндза Акалатовіча. Выходзіць, гэта «памілаванне» толькі частковае і не тычыцца матэрыяльнай часткі прысуду.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 28 Лістапад 2025 15:42
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць