У праваслаўных пачаўся Калядны пост, у каталікоў 30 лістапада - Адвэнт
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Галоўнай мэтай з'яўляецца не абмежаванне ў ежы, а духоўнае ачышчэнне праз пакаянне і малітву.
28 лістапада ў Праваслаўнай царкве пачынаецца Калядны пост - адзін з чатырох галоўных пастоў. Ён доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня ўключна, і рыхтуе вернікаў да свята Божага Нараджэння. Калядны пост менш строгі, чым Вялікі і Успенскі пасты. Яго таксама называюць Піліпавым постам, таму што запускі - апошні дзень перад постам, калі можна ўжываць мяса і іншыя прадукты жывёльнага паходжання - прыпадае на дзень памяці святога апостала Піліпа. Але галоўнай мэтай Каляднага паста з'яўляецца не абмежаванне ў ежы, а духоўнае ачышчэнне праз пакаянне і малітву.
А ў Каталіцкай царкве час падрыхтоўкі да свята Нараджэння Хрыстовага называецца Адвэнт, ён пачынаецца 30 лістапада. Гэта не пост у традыцыйным разуменні, а час радаснага чакання Хрыста. У гэты перыяд Касцёл не загадвае каталікам абмежаванняў у ежы, але рэкамендуе самім выбраць для сябе "пастановы" і прытрымлівацца ім, каб глыбей адчуць радасць будучага Нараджэння Пана. Святары нагадваюць, што галоўны сэнс Адвэнту - не ў абмежаванні сябе ў ежы, а ў імкненні да выканання Хрыстовых запаведзяў любові, малітоўнай падрыхтоўцы сваёй душы да сустрэчы з Хрыстом.
Чытайце таксама Пасланне Мітрапаліта на Адвэнт: крамы перапоўненыя рэкламай Раства, прапаноўваючы бессэнсоўны шопінг >>>
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія